Яшчэ адзін новы від птушак для Беларусі: госць з Сібіры!
Крыху больш чым за месяц у Беларусі рэгіструюць ужо трэці новы для краіны від птушак. 27 верасня арнітолагам трапілася таўстадзюбая пячураўка.

Як і папярэдніца гэтай птушкі — сіняхвостка, таўстадзюбая пячураўка была злоўлена на станцыі кальцавання птушак «Сасновы Бор» у Расонскім раёне на Віцебшчыне сябрам Цэнтральнага савета АПБ арнітолагам Дзянісам Кіцелем. Гэта ўжо яго восьмы новы для краіны від.